Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КРАЎЧАНКА ПАКУЛЬ НЕ ВЯРНУЎСЯ Ў БЕЛАРУСЬ


Валер Каліноўскі, Менск

Пятро Краўчанка ў мінулую суботу паведаміў агентцву БелаПАН, што вернецца ў Менск 13 сьнежня рэйсам авіякампаніі “Люфтганза” праз Франкфурт. Аднак сёньня ў Менску каля дзясятка журналістаў, што прыехалі сустракаць спадара Краўчанку, не дачакаліся яго сярод іншых пасажыраў франкфурцкага рэйсу.

У авіякампаніі “Люфтганза” адмаўляюцца назваць, якім рэйсам і калі мае прыехаць спадар Краўчанка, паколькі гэта ёсьць прыватнай таямніцай пасажыра.

Тымчасам, у МЗС Беларусі кажуць, што спадар Краўчанка ўжо пакінуў Токіё. Гаворыць намеснік начальніка інфармацыйнай управы МЗС Андрэй Савіных:

(Савіных: ) “Пётар Кузьміч завяршыў сваю дыпляматычную дзейнасьць у Японіі і вяртаецца на радзіму. Наша пазыцыя такая, што былы амбасадар закончыў сваю камандзіроўку, фактычна вярнуўся з краіны свайго часовага знаходжаньня, і МЗС лічыць пытаньне вычарпаным”.

На пытаньне пра тое, калі спадар Краўчанка зьявіцца ў Менску, Андрэй Савіных сказаў, што ў МЗС няма такой інфармацыі. Але ён ня выключыў, што Пятро Краўчанка вернецца ў Беларусь ужо 14 сьнежня. Спадар Савіных таксама сказаў, што былы амбасадар ня мае цяпер ніякага статусу ў МЗС Беларусі, што пытаньні аб нейкіх матэрыяльных ці дысцыплінарных прэтэнзіях да яго міністэрства цяпер не разглядае, і што П.Краўчанка не абавязаны прыбыць у МЗС пасьля вяртаньня ў Беларусь. Усе пытаньні, зьвязаныя з заканчэньнем амбасадарскай дзейнасьці П.Краўчанкі, будуць урэгуляваныя ў “рабочым парадку”.

Калі вернецца спадар Краўчанка, пакуль ня ведаюць і ягоныя блізкія. Але, як зазначыла ягоная дачка Натальля, яна не сумняецца, што бацька вернецца ў Менск, да сям’і.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG