Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА СУСТРЭЎСЯ ЗЬ ЛІДЭРАМ РАСЕЙСКАЙ КАМПАРТЫІ ГЕНАДЗЕМ ЗЮГАНАВЫМ


Юры Дракахруст, Прага

Зюганаў прыехаў у Менск для ўдзелу ў слуханьнях у палаце прадстаўнікоў у пытаньнях эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі.

Лукашэнка назваў Зюганава сапраўдным і перакананым прыхільнікам адзінства двух народаў, падкрэсьліў, што цалкам падтрымлівае такія памкненьні расейскіх камуністаў і дадаў, што ў складаны час, калі гэта будзе трэба, саратнікі Зюганава знойдуць апірышча ў Беларусі.

Нагадаем, што падчас сёлетняга абвастрэньня адносінаў паміж афіцыйным Менскам і Крамлем расейскія камуністы падтрымлівалі пазыцыю Лукашэнкі і крытыкавалі Ўладзімера Пуціна.

Што ж да апірышча, то варта прыгадаць, што паводле інфармацыі пэўных крыніцаў, у Лукашэнкі ўжо ёсьць досьвед падтрымкі расейскіх камуністаў, напрыклад, падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1996 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG