Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЭЗІЯ СЯРГЕЯ ГРАХОЎСКАГА БУДЗЕ ЖЫЦЬ У БЕЛАРУСКАЙ ДУХОЎНАСЬЦІ


Ул. інф.

(Васіль Быкаў: ) “Сяргей Грахоўскі – адзін з апошніх магіканаў беларускай літаратуры, якім дасталося ў жыцьці, як нікому з пазьнейшых пакаленьняў беларускіх пісьменьнікаў. Можна толькі зьдзіўляцца, як гэты паэт-беларус вытрымаў столькі ў жыцьці і не згубіў ні грамадзянскага гарту, ні паэтычнай узьнёсласьці.

Не зважаючы на ўзрост, хваробы і палітычную калатнечу ён пісаў усё жыцьцё. Як рэдка хто зь ягоных братоў па няшчасьці, ён напісаў таксама ў прозе пра свае нягоды, і гэта будзе ў падмурку вялікай нацыянальнай праўды пра час і пра беларусаў ў гэтым часе.

Драматычны лёс Сяргея Грахоўскага скончыўся, але я думаю, што яго творы, яго паэзія яшчэ будзе жыць у беларускай духоўнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG