Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАХЛЯРЫ КАРЫСТАЮЦЦА СА СПАЧУВАНЬНЯ ЖЫХАРАМ БЫЛОГА СССР


Аляксей Знаткевіч, Менск

Многія брытанцы апошнім часам даставалі са сваіх паштовых скрынак улёткі з просьбай аддаць старое, непатрэбнае аддзеньне. З тэксту можна было зрабіць выснову, што гэтыя рэчы пойдуць дабрачынным арганізацыям, якія распаўсюдзяць іх сярод бедных ва Ўсходняй Эўропе. Насамрэч фірмы, якія зьбіралі адзеньне, пасьля прадавалі іх у крамах патрыманых рэчаў (second hand). Махлярствы такога кшталту пачашчаюцца ў калядны сэзон, калі жыхары заходніх краінаў традыцыйна ахвяруюць нешта на дабрачыннасьць.
XS
SM
MD
LG