Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАНФЛІКТ ПАМІЖ ДЫРЭКТАРАМ ЗАВОДУ І ПРАФСАЮЗНЫМІ ЛІДЭРАМІ РАЗЬВЯЗАНЫ МІРНЫМ ШЛЯХАМ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Шэсьць мільёнаў рублёў – столькі хацеў атрымаць ад заводзкіх прафсаюзных лідэраў дырэктар заводу “Зеніт”, які абяцаў перадаць гэтыя грошы мясцоваму дзіцячаму дому. У заяве ў суд ён сьцьвярджаў, што спадары Каралёў і Новікаў пэрыядычна абражалі і зьневажалі яго, калі выступалі на прафсаюзных сходах і друкавалі свае артыкулы ў інфармацыйным бюлетэні “Зеніт”.

У адказ спадары Новікаў і Каралёў накіравалі сустрэчны пазоў. Паводле іхнага меркаваньня, калі крытыка за спад аб’ёмаў вытворчасьці, ігнараваньне калектыўнай дамовы, скарачэньне рабочых і рэпрэсіі супраць актывістаў прафсаюзу ёсьць абразай, то і ім ёсьць што прад’явіць дырэктару.

Падставай для падрыхтоўкі сустрэчнага пазову стаў артыкул у газэце “Рэспубліка”, у якім спадар Вахмін заявіў, што прафсаюзы дэстабілізуюць сытуацыю на прадпрыемстве і падбухторваюць рабочых да незаконных акцый. Прафсаюзныя лідэры таксама ацанілі свае гонар і годнасьць у шэсць мільёнаў рублёў. Пасьля гэтага дырэктар пагадзіўся пайсьці на міравое пагадненьне.

Вось як патлумачыў ягоны крок намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу заводу “Зеніт” Юрась Новікаў:

(Новікаў: ) “Я лічу, што дырэктар вырашыў, што лепш будзе благі мір, чым добрая сварка. Я думаю, што гэта было разумнае рашэньне дырэктара”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG