Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

УЛАДЫ ПАПЯРЭДЗІЛІ АКТЫВІСТКУ ПАРТЫІ СВАБОДЫ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Адміністратыўная камісія Кастрычніцкага раёну Менску разглядала справу актывісткі БПС Алены Жук, якая разам са сваімі сябрамі месяц таму раздавала мінакам улёткі з заклікам удзельнічаць у акцыі “За незалежнасьць!” Усіх іх затрымалі міліцыянты за распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі.

Дзьве юрысткі з раённай адміністрацыі сёньня доўга разьбіралі беларускамоўны тэкст улёткі. Дзяўчына вінаватай сябе не прызнала, бо заклікала людзей удзельнічаць у дазволенай уладамі акцыі. Аднак чыноўніцы зрабілі выснову, што Алена парушыла закон, і далі ёй адміністратыўнае папярэджаньне. Алена Жук так пракамэнтавала гэтае рашэньне:

(Жук: ) “Я ня ведаю, чаго яны мяне выклікалі. Калі проста вынесьці папярэджаньне, то гэта яны маглі зрабіць адразу, на месцы. Гэтая справа ляжала месяц. Я думаю, з-за таго, што проста ў краіне мянялася палітычная сытуацыя. Чаму яны вынесьлі даволі мяккае пакараньне — папярэджаньне? Думаю, проста спалохаліся ўвагі, якую яны прыцягнулі гэтай справай”.

Справы яе сяброў Ільлі Ядранцава, Дзяніса Більдзюка й Віктара Гары будуць разглядаць пазьней.
XS
SM
MD
LG