Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНЧУКІ ЛІЧАЦЬ, ШТО Ў БЕЛАРУСІ ПАРУШАЮЦЦА ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА


Альгерд Невяроўскі, Менск

Я задаў гэтыя пытаньні больш чым дваццаці асобам рознага веку, і вось якія атрымаў адказы:

(Спадар: ) “Я не сутыкаўся з парушэньнем асабістых правоў. Я думаю, што проста няма магчымасьці для іх рэалізацыі, таму я не спрабаваў іх рэалізоўваць. Ёсьць праблемы інстытуцыянальныя, сьвядомасьці грамадзтва. Так што гэта нашая агульная бяда”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што не заўсёды. Відаць, таму, што ў нас такія людзі. Паўсюль у інстанцыях працуюць людзі, якая клапоцяцца аб сваіх месцах”.

(Карэспандэнт: ) “Ці сутыкаліся вы з парушэньнем вашых асабістых правоў?”

(Спадарыня: ) “Часта гэта бывае ў ВНУ”.

(Дзяўчына: ) “Я думаю, што не захоўваюцца, бо кожны чалавек мае права на сваё жытло, на сваё існаваньне. На права працаваць і атрымліваць заробак. А ў нас гэтага няма”.

(Пэнсіянэр: ) “Мае асабіста не парушаюцца, але правы маіх знаёмых парушаліся. Трэба пасадзіць — пасадзяць. Такое правасудзьдзе”.

(Пажылая спадарыня: ) “Не парушаюцца правы чалавека. Мы як былі савецкімі людзьмі, так і засталіся імі. Усе роўныя — і расейцы, і беларусы. Усе аднолькавыя, і правы нашыя не парушаюцца”.

(Пажылы спадар: ) “Амаль кожны дзень парушаюцца. Я хаця й пэнсіянэр, але працую. Дык зарплату не даюць своечасова, затрымліваюць на два месяцы”.

(Студэнт: ) “Здараецца так, што парушаюцца правы. Увогуле, у нашай краіне сытуацыя з правамі чалавека ня вельмі добрая. Здараецца, што проста адчуваеш гэта. Гэта як хмары на небе. Яны заўсёды над табой, і ты нічога ня можаш зрабіць”.

(Спадар: ) “Няма свабоды слова”.

(Прадпрымальнік: ) “Пэўна ж парушаюцца. Я прыватны прадпрымальнік, дык душаць рознымі падаткамі, арэндай. Не дазваляюць малому бізнэсу разьвівацца”.

(Хлопец: ) “Парушаюцца, напрыклад, правы сэксуальных меншасьцяў. Закрываюцца беларускія журналы. А беларускія выбары закрытыя для грамадзкасьці”.

(Дзяўчына: ) “Цяжка адказаць адразу, але калі агледзець палітычную сытуацыю нашай краіны... Зьнікненьне вядомых людзей — гэта парушэньне правоў чалавека”.

(Хлопец: ) “Я думаю, парушаюцца. Напрыклад, мянты не даюць моладзі тусавацца. Няма ніякай свабоды слова”.

(Сталы спадар: ) “У параўнаньні з эўрапейскімі стандартамі можа й парушаюцца правы. А мы іншага ніколі й ня бачылі”.

(Дзяўчына: ) “Можа, захоўваюцца ня так добра, як у заходніх краінах”.

(Спадарыня: ) “Я разумею так — Беларусь і правы чалавека, гэта нешта несумяшчальнае”.

Сярод апытаных былі й тыя, хто ня ведае, ці парушаюцца ў Беларусі правы чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG