Лінкі ўнівэрсальнага доступу

550 ГАДОЎ АД СТВАРЭНЬНЯ ПАРАФІІ АДСЬВЯТКАВАЛІ 6 СЬНЕЖНЯ КАТАЛІКІ МЯСТЭЧКА СЬВІР МЯДЗЕЛСКАГА РАЁНУ


Севярын Квяткоўскі, Менск

6 сьнежня – дзень сьвятога Мікалая, патрона Сьвірскага касьцёлу. Пасьля ўрачыстае імшы ў сьвяце узяў удзел мясцовы дзіцячы хор.

У Беларусі зарэгістраваныя больш за чатырыста каталіцкіх парафіяў. Большасьць зь іх – старажытныя. Кажа ксёндз касьцёлу ў Сьвіры айцец Багуслаў:

(а. Багуслаў: ) “Тут у Мядзелскім раёне ёсьць яшчэ ў Будславе, Нарачы… Гэта парафіі, якія заснаваў Ягайла пасьля хрышчэньня Літвы ў 1388 годзе. Зусім новых парафіяў ня так шмат ёсьць у Беларусі цяпер”.

Перад новым годам мяркуецца выдаць кнігу, прысьвечаную гісторыі каталіцтва ў Сьвіры й ваколіцах.
XS
SM
MD
LG