Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯРХОЎНЫ СУД НЕ ЗАДАВОЛІЎ ПАЗОВУ АБ'ЯДНАНАЙ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ СУПРАЦЬ МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Судзьдзя прыслухалася да аргумэнтаў прадстаўніка Міністэрства юстыцыі, які казаў, што АСДП не прадаставіла партыйнай праграмы, друкаваных сьпісаў сябраў, а таксама парушыла іншыя пункты заканадаўства. Пры гэтым чыноўнік Мінюсту фактычна прызнаў, што рашэньне аб нерэгістрацыі АСДП было прынятае не ягоным ведамствам, а адмысловай камісіяй на чале з намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Станіславам Князевым.

Лідэр АСДП Валянціна Палевікова назавала гэтае рашэньне суду палітычна матываваным. На яе думку, судзьдзя проста выканала волю вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў. Спадарыня Палевікова гаворыць, што цяпер яе паплечнікам прыйдзецца правесьці яшчэ адзін устаноўчы зьезд партыі й падаваць дакумэнты на паўторную рэгістрацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG