Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“КОММЕРСАНТ”: “ЛУКАШЭНКА ПАМАЛІЎСЯ НА ЗАХАД І БЫЎ ПАЧУТЫ”


Юры Дракахруст, Прага

Прэсавы сакратар МЗС паведаміў, што Лукашэнка даручыў міністру замежных справаў Міхаілу Хвастову зрабіць заяву пра гатоўнасьць пачаць перамовы з АБСЭ пра мандат групы АБСЭ ў Беларусі.

Дарэчы, дэлегацыя Беларусі на чале зь міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым сёньня накіравалася ў партугальскі горад Порту, дзе 6-7 сьнежня пройдзе 10-е паседжаньне Савету міністраў замежных справаў краінаў АБСЭ. Ня выключана, што на гэтай нарадзе адбудуцца кансультацыі наконт статусу групы АБСЭ.

Варта адзначыць, што расейскія мэдыі камэнтуюць апошнія крокі афіцыйнага Менску, у прыватнасьці, сустрэчу Лукашэнкі з амэрыканскімі кангрэсмэнамі, з пэўнай нэрвовасьцю. “Беларусь прарывае ізаляцыю”, – у артыкуле пад такім назовам аналізуе сытуацыю газэта “Время новостей”. “Лукашэнка памаліўся на Захад і быў пачуты”, – так азагалоўлены артыкул у “Коммерсанте”.

Страх, што Беларусь выйдзе з-пад жорсткага кантролю Масквы, спалучаецца ў некаторых публікацыях расейскіх газэтаў з кепскім разуменьнем беларускай сытуацыі. Прыватны візыт амэрыканскіх парлямэнтароў разглядаецца ў іх як хітрая гульня Вашынгтону. Сустракаюцца і фактычныя памылкі. Напрыклад, у прыгаданай публікацыі ў “Коммерсанте” заяўлена, што Лукашэнка нібыта пагадзіўся вярнуць у краіну выгнаных сябраў групы АБСЭ, тады як на самой справе кіраўнік Беларусі пагадзіўся ўсяго толькі выдаць візы прадстаўнікам АБСЭ, якія прыедуць на перамовы аб статусе групы.

Дарэчы, як паведамляе газэта “Время новостей”, закрытыя перамовы на гэты конт ужо ідуць. Паводле газэты, ад мінулага панядзелка ў Менску знаходзіцца загадчык аддзелу зьнешняй палітыкі МЗС Партугаліі, якая зараз старшынюе ў АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG