Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІ ГАРВЫКАНКАМ СУПОЛЬНА З ГАРСАВЕТАМ СФАРМАВАЎ ГАРАДЗКУЮ ВЫБАРЧУЮ КАМІСІЮ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

З гэтае нагоды гарадзкая арганізацыя БСДП НГ прыняла адмысловы зварот да грамадзкасьці Віцебска, дзе гаворыцца: “За 11 гадоў існаваньня нашай партыі ўлады ніводнага разу не ўключылі прадстаўніка ад сацыял-дэмакратычнай партыі ў склад гарадзкой камісіі. Відавочна, што ўлады такім чынам пазьбягаюць галоснасьці падчас правядзеньня будучых выбараў у мясцовыя саветы. У сувязі з гэтым мы прынялі рашэньне вылучыць абласнога кіраўніка БСДП НГ Аляксея Гаўруцікава ў якасьці кандыдата на выбарах у гарадзкі савет у адной акрузе зь цяперашнім старшынём Віцебскага гарадзкога савету Генадзем Грыцкевічам. Няхай выбаршчыкі вырашаюць, хто зь іх найбольш варты іхнага даверу!”

Гэты зварот партыйцы перадалі ва ўсе незалежныя СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG