Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАКУРАТОРА НЕ ДАВАЛА КГБ ДАЗВОЛУ САЧЫЦЬ ЗА ЛЯБЕДЗЬКАМ


Віталь Тарас, Прага

Нагадаем, што сёлета 5-га лістапада Анатоль Лябедзька быў затрыманы супрацоўнікамі КГБ на выхадзе з амабасады ЗША. У той жа дзень КГБ вынес Лябедзьку папярэджаньне аб магчамасьці прыцягненьня яго да крымінальнай адказнасьці.

У лісьце за подпісам пракурора аддзелу нагляду за выкананьнем законаў Чэркаса гаворыцца, што Пракуратура Рэспублікі Беларусь “не валодае зьвесткамі аб правядзеньні органамі КГБ апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў у адносінах Анатоля Лябедзькі”.

Між тым, у папярэджаньні КГБ гаворыцца, што менавіта атрыманыя падчас апэратыўна-пошукавай дзейнасьці матэрыялы нібыта сьведчаць аб тым, што Лябедзька можа ў далейшым зьдзейсьніць злачынства, вызначанае як “здрада дзяржаве”.
XS
SM
MD
LG