Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КІРАЎНІК АГЕНЦЫІ “ІНТЭРФАКС-ЗАХАД” В.ЗЯНЬКОВІЧ АДМОВІЎСЯ КАМЭНТАВАЦЬ АБВІНАВАЧАНЬНІ БЫЛОГА ПАСЛА Ў ЯПОНІІ П.КРАЎЧАНКІ


Аляксей Знаткевіч, Менск

Тымчасам замежныя мэдыі працягваюць абмяркоўваць скандал вакол былога пасла Беларусі. Японская газэта “Japan Today” cёньня распавядае чытачам, што Краўчанка кажа пра магчымасьць пазмагацца за пасаду прэзыдэнта Беларусі й вінаваціць Аляксандра Лукашэнку ў перасьледзе.

Выданьне кітайскай камуністычнай партыі “Жэньмінь Жыбао” (перакладаецца як “Народная газэта”) у сваёй ангельскамоўнай вэрсіі піша аб сытуацыі з Краўчанкам. “Жэньмінь Жыбао” бязь зьменаў перадрукавала інфармацыю заходніх агенцыяў аб тым, што Лукашэнка ня церпіць амаль ніякага вальнадумства і што праваабарончыя арганізацыі падазраюць беларускія ўлады ў датычнасьці да зьнікненьняў некалькіх апанэнтаў Лукашэнкі за апошнія гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG