Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЁТАР КРАЎЧАНКА ДАГЭТУЛЬ АДМАЎЛЯЕЦЦА ПАТЭЛЕФАНАВАЦЬ СВАЙМУ КІРАЎНІЦТВУ Ў МІНІСТЭРСТВА


Валер Каліноўскі, Менск

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка паведаміў Радыё Свабода:

(Латушка: ) “Трэба сказаць, што гэтая сытуацыя будзе вычарпаная, калі былы амбасадар вернецца на радзіму ў адпаведнасьці з загадам, які быў накіраваны і зь якім ён нарэшце пагадзіўся азнаёміцца. Хацелі б падкрэсьліць, што сытуацыю трэба разглядаць з таго боку, што былы амбасадар працяглы час адсутнічаў, працяглы час мы ня мелі зь ім ніякага кантакту, што ён адмаўляўся здаць адпаведныя фінансавыя дакумэнты і пячатку амбасады і адмаўляўся вярнуцца на радзіму.

Калі былы амбасадар вернецца ў Беларусь, мы ўпэўненыя, што ён павінен выканаць загад міністэрства і вярнуцца ў Беларусь — гэтая сытуацыя будзе вычарпаная”.
XS
SM
MD
LG