Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНТАНАС ВАЛЁНІС: “ДЭМАКРАТЫЧНАЯ БЕЛАРУСЬ І ЯЕ ІНТЭГРАЦЫЯ Ў СЯМ’Ю ЭЎРАПЕЙСКІХ ДЭМАКРАТЫЯЎ МУСІЦЬ БЫЦЬ ПРЫЯРЫТЭТАМ ДЛЯ ЎСІХ НАС”


Юры Сьвірко, Прага

“З нашым суседам Беларусьсю мы падзяляем найдаўжэйшую мяжу й доўгі пэрыяд супольнае гісторыі”, – заявіў спадар Валёніс, і дадаў: “Мы чакаем , што Беларусь будзе гуляць паводле правілаў дэмакратычнай, грамадзянскай супольнасьці”.

Кіраўнік МЗС Літвы зазначыў, што ягоная краіна, калі гэта будзе запатрабаваным, будзе даваць парады ў гэтым пляне. Літва стала выступае за прагматычныя сувязі зь Беларусьсю, за далучэньне гэтай краіны да працэсаў рэгіянальнага супрацоўніцтва. “Я перакананы, што дэмакратычная Беларусь і ейная будучая інтэграцыя ў сям’ю эўрапейскіх дэмакратыяў мусіць быць прыярытэтам для ўсіх нас”, – заявіў на канфэрэнцыі ў Вільні міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс.
XS
SM
MD
LG