Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС ЧАКАЛА РАШЭНЬНЯ ЗША ПРА ЗАБАРОНУ ВЫДАЧЫ ВІЗАЎ ДЛЯ ЛУКАШЭНКІ


Валер Каліноўскі, Менск

Гаворыць прэсавы сакратар МЗС Павал Латушка:

(Латушка: ) “Нічога новага ў рашэньні ЗША для нас няма. Яно не зьяўляецца для нас нечаканым. Мы гэтага рашэньня і чакалі. У МЗС Беларусі лічаць, што даверу ў нашыя дачыненьні яно не дадасьць. Усе іншыя пытаньні мы рэкамэндуем адрасаваць амбасадару ЗША ў Менску. Няхай амбасада камэнтуе, наколькі гэта будзе спрыяць дзейнасьці дыпмісіі ЗША ў Менску”.

Павал Латушка таксама паведаміў, што МЗС Беларусі мае намер па часе распачаць перамовы наконт дзейнасьці місіі АБСЭ ў Менску. Не выключаецца, што міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў неўзабаве сустрэнецца з генэральным сакратаром АБСЭ Янам Кубішам, каб канчаткова дамовіцца пра пачатак перамоваў і іх прадэдуру.
XS
SM
MD
LG