Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДА БАПЦ ДАЛУЧЫЎСЯ НОВЫ ПРЫХОД. ЯШЧЭ АДЗІН МОЖА ЗЬЯВІЦЦА Ў МАСКВЕ — НЕПАДАЛЁК АД КРАМЛЯ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Аднак пакуль афіцыйна зарэгістраваць прыходы не ўдаецца. Дакумэнты падавалі два прыходы — у горадзе Сьвіслачы і пасёлку Пагранічны. У першым разе ўлады адказалі, што нельга зарэгістраваць юрыдычны адрас прыходу ў прыватным доме. Сьвятар зазначае, што дагэтуль дазвалялася рэгістраваць рэлігійныя суполкі на прыватны адрас. У другім выпадку Бераставіцкі райвыканкам нават ня даў адказу вернікам з Пагранічнага.

Беларускія ўлады адмаўляюцца рэгістраваць беларускую царкву. Таму царкоўнае кіраўніцтва вымушанае шукаць іншых шляхоў. Гаворка ідзе аб рэгістрацыі прыходу Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Маскве. Паводле Івана Спасюка, прыход будзе знаходзіцца літаральна за 500 мэтраў ад Крамля.

Іван Спасюк вярнуўся з Расеі, дзе правёў перамовы з кіраўніцтвам Расейскай аўтаномнай праваслаўнай царквы. Яе цэнтар у Суздалі. У горадзе некалькі храмаў і манастыр Аўтаномнай царквы. Яна таксама перажывае цяжкасьці, пэўную дыскрымінацыю, але мае магчымасьць дзейнічаць легальна.

Паводле Івана Спасюка, кіраўніцтва Аўтаномнай царквы мяркуе склікаць сабор цэркваў, якія адчуваюць уціск з боку ўладаў і манапольных у дзяржаве цэркваў. І ў Расеі, і ў Беларусі такое прывілеяванае становішча займае Руская праваслаўная царква.
XS
SM
MD
LG