Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НА СУСТРЭЧЫ КІРАЎНІКОЎ БЕЛАРУСІ І РАСЕІ РАЗМОВА ПОЙДЗЕ НАЙПЕРШ ПРА “САЮЗНАЕ БУДАЎНІЦТВА”


Юры Дракахруст, Прага

Сярод тэмаў, якія будуць у парадку дня сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна – пастаўкі энэрганосьбітаў у наступным годзе, праблема спагнаньня ўскосных падаткаў, скасаваньне мытнага кантролю тавараў з трэціх краінаў на беларуска-расейскай мяжы.
Намесьнік кіраўніка беларускага МЗС Міхневіч закрануў падчас прэсавай канфэрэнцыі і тэму нявыдачы Лукашэнку чэскай візы для ўдзелу ў саміце НАТА, што адбыўся ў Празе на мінулым тыдні. Паводле Міхневіча, у Менску чакаюць ад Прагі афіцыйных прабачэньняў. Ён заявіў, што паводле той інфармацыі, якую мае беларускі МЗС, Чэхія балюча перажывае гэтую сытуацыю. Аляксандар Міхневіч паведаміў, што Беларусь мае намер перагледзець свае эканамічныя сувязі з Чэхіяй, якія не заўсёды больш карысныя для беларускага боку.
XS
SM
MD
LG