Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДСТАЎНІКІ КРАІНАЎ ЭЎРАЗЬВЯЗУ ДАМОВІЛІСЯ ПРА МЭХАНІЗМ ЗАБАРОНЫ НА ЎЕЗД ДЛЯ БЕЛАРУСКАГА КІРАЎНІЦТВА


Аляксей Знаткевіч, Менск

Аляксандру Лукашэнку і яшчэ сямі беларускім афіцыйным асобам цяпер забаронены ўезд на тэрыторыю ўсіх краінаў Эўразьвязу акрамя Партугаліі. Забарона тычыцца беларускага прэм’ер-міністра, міністраў абароны, унутраных справаў, юстыцыі і замежных справаў, а таксама старшыні КГБ і кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.

Партугалія цяпер зможа выдаваць гэтым асобам толькі сваю нацыянальную, але ня шэнгенскую візу. Вынятак з забароны на ўезд дазваляецца з гуманітарных меркаваньняў ці дзеля мерапрыемстваў, якія ладзяцца міжнароднымі арганізацыямі.

Як паведаміў сёньня нашаму радыё прадстаўнік Даніі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, шэраг краінаў-кандыдатаў у Эўразьвяз, а таксама іншых краінаў выказалі намер далучыцца да забароны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG