Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАМАХ НА НІЯЗАВА МОЖА ПРЫВЕСЬЦІ ДА НОВАЙ ХВАЛІ РЭПРЭСІЯЎ У ТУРКМЭНІСТАНЕ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Аляксандар Заслаўскі – супрацоўнiк базаванага ў Нью-Ёрку эўразiйскага цэнтру дасьледаваньня палiтычнай рызыкi – зьвяртае ўвагу, што шмат высокiх чыноўнiкаў пакiдаюць свае крэслы, не праседзеўшы ў iх i году. І пераважна – пры вельмi зьняважлiвых абставiнах. Таму, на думку аналiтыка, у Туркмэнiстане шмат людзей, зацiкаўленых у сьмерцi Нiязава.

(Заслаўскі: ) “Цiкава, што ўрадавыя зьмены – а яны, натуральна, вызначаюцца добра вядомым эксцэнтрычным стылем Нiязава – закранулi ня толькi нядаўнiх прызначэнцаў, але i тых, хто быў асаблiва ўплывовым i меў моцныя пазыцыi”.

У якасьцi прыкладу Заслаўскi нагадвае, што кiраўнiк Камiтэту Нацыянальнай Бясьпекi Мухамад Назараў, якi доўгi час быў паплечнiкам Нiязава, на пачатку гэтага году асуджаны на 20 гадоў турэмнага зьняволеньня за злоўжываньнi офiсам i за карупцыю. Ягонаму арышту папярэднiчалi чуткi, што сам Назараў арганiзаваў спробу замаху на Нiязава. Заслаўскi адзначае, што такая палiтыка пастаянных зьменаў ва ўладзе моцна падарвала самую ўладу Нiязава: “Працяглае паляваньне Нiязава на працiўнiкаў ўнутры ўласнага ўраду – а 10 дзён таму амаль увесь склад ураду быў выпраўлены ў адстаўку, гэтаксама як i чатыры зь пяцёх губэрнатараў – значна падарвала ўнутраную пазыцыю Нiязава. Гэты замах у вялiкай ступенi ёсьць плёнам ягонага ўласнага апантанага пошуку сваiх унутраных ворагаў”.

Заслаўскi пагаджаецца, што за замахам пойдуць арышты, i ня будзе нiякiх выключэньняў з напрацаванага сцэнару – ён ня будзе прыязна ставiцца да сваiх ворагаў.

Заходнiя аналiтыкi ў зьвязку з замахам на Нiязава ўзгадваюць, што і пасьля замахаў на iншых цэнтральнаазiяцкiх лiдэраў адбывалiся рэпрэсii. Масавыя арышты былi ў Таджыкiстане пасьля замаху на прэзыдэнта Імамалi Рахмонава ў красавiку 1997 году i ва Ўзбэкiстане пасьля замаху на прэзыдэнта Карымава ў лютым 1999-га.
XS
SM
MD
LG