Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ 10 АКТЫВІСТАЎ КХП БНФ ПРАВЯЛІ ПІКЕТ СУПРАЦЬ ВАЙНЫ Ў ЧАЧЭНІІ


Віталь Цыганкоў, Менск

Актывісты КХП БНФ трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі й сьцягі Чачэнскай рэспублікі, раздавалі мінакам улёткі і выданьне “Беларускія ведамасьці”.

Нягледзячы на тое, што пікет быў санкцыянаваны ўладамі, на ягоных арганізатараў Лявона Вабішэвіча і Ігара Саракавіка мясцовыя міліцыянты склалі пратаколы “за парушэньне месца правядзеньня пікету”. “Віна” пікетоўцаў палягае ў тым, што яны знаходзіліся нібыта на некалькі мэтраў убаку ад вызначанага месца. Суд на Вабішэвічам і Саракавіком адбудзецца 3 сьнежня.
XS
SM
MD
LG