Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БЕЛАРУСКІ КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПРАФСАЮЗАЎ ШУКАЕ ПАДТРЫМКІ Ў МІЖНАРОДНАЙ КАНФЭДЭРАЦЫІ СВАБОДНЫХ ПРАФСАЮЗАЎ


Юры Дракахруст, Прага

У мінулую суботу былы старшыня прафсаюзу супрацоўнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандар Ярашук быў абраны прэзыдэнтам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Яго абраньне адбылося на пятым пазачарговым зьезьдзе кангрэсу, які прайшоў у Менску.

Паводле словаў Аляксандра Ярашука, пасьля таго, як Фэдэрацыя прафсаюзаў "ператварылася ў падкантрольную ўладзе структуру", кангрэс застаўся адзінай у краіне незалежнай прафсаюзнай арганізацыяй, той “выспаю свабоды", якую трэба адстойваць.

На зьезьдзе быў прыняты зварот да кіраўніцтва Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў з просьбай аб "неадкладным" прыняцьці Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў ў гэты найбуйнейшы міжнародны прафцэнтар. У звароце падкрэсьліваецца, што "толькі неадкладнае ўступленьне ў Міжнародную канфэдэрацыю свабодных прафсаюзаў” зможа ўстрымаць улады ад спробаў зьнішчыць кангрэс.
XS
SM
MD
LG