Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ХУТКІМ ЧАСАМ УВЯДУЦЬ ЗАБАРОНУ НА ЎЕЗД ДЛЯ БЕЛАРУСКАГА КІРАЎНІЦТВА


Аляксей Знаткевіч, Менск

Раней ЗША віталі рашэньне 14 краінаў Эўразьвязу ўвесьці забарону на ўезд для Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ сямі афіцыйных асобаў Беларусі.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту паведаміў, што асноўная прычына заплянаванай забароны з боку ЗША – гэта фактычная высылка зь Беларусі назіральнікаў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Злучаныя Штаты лічаць, што такая непавага да прадстаўнікоў АБСЭ можа стварыць небясьпечны прэцэдэнт, які зашкодзіць дзейнасьці гэтай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG