Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЭЗЫДЭНТ ЛІТВЫ: УСТУПЛЕНЬНЕ Ў НАТО НЯ ЗЬМЕНІЦЬ СТАСУНКАЎ ЛІТВЫ ЗЬ БЕЛАРУСЬСЮ


Юры Сьвірко, Прага

(Карэспандэнт: ) “Як зьменяцца пасьля далучэньня Літвы да НАТО ейныя стасункі зь Беларусьсю?”

(Адамкус: ) “Наконт дачыненьняў зь Беларусьсю – я думаю, мы ўжо выказваліся наконт таго, што хочам мець добрыя суседскія стасункі з усімі нашымі суседзямі, і гэта, безумоўна, улучае Беларусь. Я не лічу, што наша ўступленьне ў НАТО або сёньняшняе запрашэньне нешта зьменіць. Мы зьбіраемся дабівацца таго, каб нашыя дыпляматычныя й эканамічныя стасункі выглядалі добра, каб знаходзіць агульную мову дзеля агульнае карысьці. Таму ў гэтым пляне я асабіста не лічу, што нешта зьменіцца”.

(Карэспандэнт: ) “Як Вы ставіцеся да рашэньня не запрашаць сюды Аляксандра Лукашэнку?”

(Адамкус: ) “Што да спадара Лукашэнкі, якога не запрасілі ў НАТО... у Прагу, прабачце, а не ў НАТО, дык Літва, я думаю, ня мела ніякага ўплыву, мы ня мелі нават ніводнага слова наконт гэтага. Гэта было рашэньне толькі цяперашніх краінаў НАТО”.

(Карэспандэнт: ) “Ці будзеце Вы размаўляць з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, які пасьля Прагі наведае Вільню, пра Беларусь?”

(Адамкус: ) “Мы абмяжуемся двухбаковымі дачыненьнямі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG