Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС ФРАНЦЫІ ПАДТРЫМЛІВАЕ РАШЭНЬНЕ ЧЭХІІ НЕ ВЫДАВАЦЬ ВІЗУ ЛУКАШЭНКУ


Юры Дракахруст, Прага

"На сёньняшні дзень, – гаворыцца ў заяве, – беларускія ўлады так і не далі згоды на правядзеньне незалежнага дасьледаваньня зьнікненьняў актывістаў апазыцыі. Мы са шкадаваньнем канстатуем нядаўнія новыя парушэньні асноўных свабодаў, у прыватнасьці, неабгрунтаваныя прысуды журналістам і прыняцьце дыскрымінацыйнага закону аб свабодзе веравызнаньня".

Прэс-сакратар МЗС Францыі таксама выказаў занепакоенасьць станам здароўя гомельскага прафэсара Юрыя Бандажэўскага, які адбывае турэмнае зьняволеньне згодна з рашэньнем суду, аб пераглядзе якога працягвае хадайнічаць францускі бок.

Паводле словаў прэсавага сакратара францускага МЗС, улічваючы гэтыя абставіны, 19 лістапада ў Бруселі, 14 краін Еўрасаюза (у тым ліку і Францыя) прынялі рашэньне аб увядзеньні абмежаваньняў у справе выдачы візаў высокім беларускім службовым асобам.

"Важна, каб Беларусь як сябра АБСЭ цалкам выконвала ўзятыя на сябе абавязкі", – падкрэсьліў прэсавы сакратар МЗС Францыі. Ён таксама выказаў падтрымку чэскім уладам у іх рашэньні не выдаваць візу кіраўніку Беларусі для ўдзелу ў праскім саміце НАТО.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG