Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЕННЫ КАМІСАР МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЬЦІ СКОНЧЫЎ ЖЫЦЬЦЁ САМАГУБСТВАМ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

Аляксандар Конеў праходзіў лячэньне ў мэдычнай часьці Магілёўскага вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно”, у аддзяленьні кардыялёгіі. Паводле інфармацыі з крыніцаў, якія заслугоўваюць даверу, мэдыкаў хвалявалі нюансы хваробы гэтага пацыента.

Раніцай Аляксандар Конеў меў гутарку з дактарамі, пасьля чаго яго адправілі ў пакой. Ён не дайшоў да яго, разьбегся па калідоры, скочыў у акно і ўпаў разам са шклом зь сёмага паверха.

Супрацоўнікі шпіталю гавораць, што і раней былі здарэньні, калі людзі выкідваліся з акна — з прычыны алькагольнай гарачкі. Аднак асоба ваеннага камісара вобласьці не ўкладаецца ў такую схему. Мэдыкі схіляюцца да суіцыду, які быў зьдзейсьнены ў стане афэкту.

Здарэньне адбылося раніцай, паміж 10-й і 11-й гадзінамі. Пасьля гэтага, паводле сьведчаньня супрацоўнікаў магілёўскага шпіталю, іх установа і подступы да яе нагадвалі ім тэлевізійныя трансьляцыі захопу закладнікаў мюзыклу “Норд-Ост”.

Аляксандру Коневу, які нядаўна быў прызначаны ваенным камісарам Магілёўскай вобласьці, было 43 гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG