Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ГОРАДНІ ПАЧАЎ ПРАЦАВАЦЬ ГЕНКОНСУЛ ЛІТВЫ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

З наступнага году павінна дзейнічаць новае пагадненьне паміж дзьвюма краінамі адносна ўзаемных паездак грамадзянаў. Аднак яно дагэтуль не падпісанае. Гаворыць генэральны консул Гедымінас Таўтвайшас:

(Таўтвайшас: ) “Цяпер адбываюцца перамовы пра падпісаньне новай часовай дамовы. Першая частка перамоваў адбылася ў Вільні. І зараз літоўскі бок чакае запрашэньня ў Менск”.

Аднак зь незразумелых прычынаў гэты працэс зацягваецца. Пакуль бязь візаў езьдзяць у Літву жыхары памежных раёнаў, а таксама пэнсіянэры, якім споўнілася 60 гадоў. З новага году візы спатрэбяцца ўсім. Гаворыць генэральны консул Літвы:

(Таўтвайшас: ) “З увагі на тое, што павялічваецца колькасьць грамадзянаў, якія абавязаныя будуць перасякаць мяжу пры наяўнасьці візаў, і адкрываецца консульства. Яно будзе абслугоўваць Гарадзенскую і Берасьцейскую вобласьці. Я думаю, што калі ніхто і нішто не перашкодзіць, дык з новага году мы пачнем працаваць, прымаць грамадзянаў”.

Паводле генэральнага консула, некаторыя грамадзяне змогуць карыстацца бясплатнымі візамі — асобы да 16 гадоў; старэйшыя за 70 гадоў; тыя, хто паходзіць зь Літвы. І ня толькі яны.

(Таўтвайшас: ) “Наколькі я ведаю, ідуць перамовы, каб жыхарам памежнай зоны, якія раней карысталіся палегчаным бязьвізавым пераходам, даваць шматразовыя візы бясплатна”.

У новай консульскай установе плянуецца штодзень выдаваць 300 візаў.

Спадар Таўтвайшас — карэнны віленчук. Яму 46 гадоў. Тры гады працаваў консулам у Менску. Закончыў вайсковую школу ў Печах каля Барысава і служыў у савецкай арміі ў Віцебскай вобласьці.
XS
SM
MD
LG