Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЫЧАРД БАРТКЕВІЧ АСУДЖАНЫ Ў ЗША ЗА ПАДРОБКУ ГРОШАЙ


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

(Ціхановіч: ) Алеся – што вы ведаеце на гэты момант?

(Сёмуха: ) “Як паведаміла сёньня агенцтва Associated Press, Рычард Барткевіч прысуджаны да амаль трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі за падробку 20 тысячаў амэрыканскіх даляраў.

23-х гадовы Рычард прызнаў сябе вінаватым у верасьні. Ён прызнаўся, што падрабляў грошы з дапамогай кампутара. Намесьнік шэрыфа знайшоў фальшывыя стодаляровыя купюры ў сямейным доме Барткевічаў у прадмесьці Атлянты, калі спрабаваў даставіць былому мужу Вольгі Корбут, Лявону Барткевічу ордэр на высяленьне.

Паводле закону, Рычарду пагражала да сямі гадоў пазбаўленьня волі ў фэдэральнай турме. Частка тэрміну пакараньня, аднак, магла прыпасьці на папраўчую калёнію. Таксама існуе пагроза дэпартацыі Рычарда Барткевіча са Злучаных Штатаў.

Падчас абвяшчэньня прысуду судзьдзя Овэн Форэстар сказаў Рычарду: “Ваша маці прайшла праз столькі выпрабаваньняў, каб стаць алімпійскай чэмпіёнкай. Вы таксама маеце шанец выйсьці з гэтай сытуацыі пераможцам, калі заплаціце свой доўг перад грамадзтвам”. У дадатак да пакараньня зьняволеньнем судзьдзя загадаў Рычарду выплаціць амаль 5 тысяч даляраў тым крамам, дзе Рычард пасьпеў патраціць частку падробленых грошай”.

(Ціхановіч: ) Ці была маці Рычарда, Вольга Корбут, у судзе?

(Сёмуха: ) “Паводле закону, Вольга Корбут магла быць у судовай зале, бо гэта адкрыты працэс. Але яе ў судзе не было. Яна, аднак, даслала ліст у падтрымку сына”.

(Ціхановіч: ) Як успрынятая навіна ў асяродку беларускай эміграцыі?

(Сёмуха: ) “Вядома, сумна, што чарговая згадка пра Беларусь ідзе ізноў у нэгатыўным кантэксьце. Аднак афіцыйнай рэакцыі ад беларускіх арганізацый у ЗША на прысуд Рычарду Барткевічу не было. Сям’я Корбут-Барткевічаў ужо даўно не кантактавала зь беларускімі арганізацыямі ў Злучаных Штатах”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG