Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАНС-ГЕОРГ ВІК: “РАШЭНЬНЕ ПРА ЗАБАРОНУ НА ЎЕЗД ЛУКАШЭНКУ ТАК ЦІ ІНАКШ БУДЗЕ ПРЫНЯТАЕ”


Віталь Цыганкоў, Менск

І першае маё пытаньне да спадара Віка было натуральнае: чаму менавіта Партугалія?

(Вік: ) “Вядома ж, я дакладна ня ведаю, але магу меркаваць, што ў гэтага пытаньня ёсьць свая перадгісторыя. Я думаю, гэта мае дачыненьне да таго, што Партугалія зараз старшынюе ў АБСЭ, а ў пачатку сьнежня ў Порту пройдзе сустрэча міністраў замежных справаў АБСЭ. Таму трэба ўзяць гэта пад увагу”.

(Карэспандэнт: ) “Якая працэдура ў Эўразьвязе? Калі такое рашэньне сёньня не было прынятае, ці азначае гэта, што пытаньне закрытае?”

(Вік: ) “Не, яно будзе абмеркаванае зноў. Паколькі астатнія 14 краінаў Эўразьвязу хочуць прыняцьця гэтага рашэньня. І яны павінныя абмеркаваць і ацаніць, якім спосабам прыняць сумесна гэтае рашэньне. Да таго ж таксама магчыма, што 14 краінаў могуць увесьці гэтае рашэньне на сваёй тэрыторыі”.

(Карэспандэнт: ) “Пасьля пашырэньня Эўразьвязу ў гэтую арганізацыю ўвойдзе шэраг новых краінаў, якія маюць вельмі розныя інтарэсы. Напрыклад, магчыма, Польшча будзе мець асаблівы ўласны погляд на ўвядзеньне санкцыяў супраць Беларусі. Ці лічыце вы, што працэдура прыняцьця рашэньняў у Эўразьвязе слушная?”

(Вік: ) “Не, яна не ідэальная, але мы рухаемся ў некаторых сфэрах да прыняцьця пастановаў простай большасьцю. Аднак у некаторых пытаньнях рашэньні па-ранейшаму прымаюцца кансэнсусам. У нас неабходны кансэнсус у прынцыповых пытаньнях міжнароднай палітыкі, аднак неабходная толькі большасьць для ажыцьцяўленьня пастановаў па зьнешняй палітыцы. Так што кожная краіна можа прыняць такую забарону індывідуальна, без адпаведнай пастановы Эўразьвязу”.

(Карэспандэнт: ) “Такім чынам, вы лічыце, што гэтае рашэньне так ці інакш будзе прынятае?”

(Вік: ) “Так, новае рашэньне будзе прынятае, альбо 14 краінаў Эўразьвязу самі ўвядуць гэтую забарону індывідуальна ў сваіх краінах”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG