Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПIНСКІЯ СУПОЛКІ ПАРТЫЯЎ I ГРАМАДЗКIХ АБ’ЯДНАНЬНЯЎ ДАМОВІЛІСЯ ПРА СУПРАЦОЎНIЦТВА


Алег Супрунюк, Берасьце

Першым крокам да стварэньня адмысловай каалiцыi ў справе ўдзелу ў мясцовых выбарах можна лiчыць зварот, якi накiраваны ў Пiнскi гарвыканкам i гарадзкi савет. У iм агучаная прапанова ўключыць у склад выбарчых камiсiяў прадстаўнiкоў уciх палiтычных партыяў i грамадзкiх арганiзацыяў, якiя падрыхтуюць адпаведныя заявы. На думку аўтараў звароту, гэта паўплывае на празрыстасьць выбарчага працэсу, на давер насельнiцтва да працы камiсiяў, а таксама на далейшае прызнаньне вынiкаў гэтых выбараў.

Зварот падпiсалi прадстаўнiкi пiнскiх арганiзацыяў БНФ, сацыял-дэмакратычнай партыi (Народная Грамада), партыi камунiстаў, гарадзкiх фiлiяў Таварыства беларускай мовы i Беларускага Гельсынскага камiтэту, пiнскага клюбу фiляматаў.

Вось як камэнтуе прынятае рашэньне старшыня пiнскай суполкi Таварыства беларускай мовы Васiль Мацкевiч:

(Мацкевiч: ) “Мы цудоўна разумеем сытуацыю, што склалася, але спрабуем выйсьцi на нейкi канструктыў. Таму што ўлады нас не заўважаюць, а людзi, якiх мы прапануем у камiсii, маюць досьвед як удзелу ў выбарах, так i назiраньнi. Некаторыя зь iх працавалi раней у выбарчых камiсiях. Я думаю, што яны будуць уносiць пазытыў i змогуць дапамагчы камiсiям, якiя будуць стварацца. Гэта нашая канструктыўная прапанова да ўладаў. Вось i ўсё, што мы жадаем”.

Спадар Мацкевіч таксама нагадаў, што падчас апошнiх прэзыдэнцкiх выбараў нiводзiн з прадстаўнiкоў дэмакратычных арганiзацыяў Пiнску ня быў уключаны у склад выбарчых камiсiяў.

XS
SM
MD
LG