Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ АКЦЫЯ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ” ПРАЙШЛА ПАД ЛЁЗУНГАМ “КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ — ДАСТОЙНАЕ ЖЫЦЬЦЁ!”


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

Паводле магілёўскага лідэра Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, акцыя мела на мэце прыцягнуць увагу людзей і ўладаў да нізкага ўзроўню дабрабыту людзей, іх кепскага жыцьця.

Улады далі дазвол дэмакратам правесьці мітынг на гэтую тэму, аднак у месцы, якое ў Магілёве называюць “рэзэрвацыяй” — каля Дому культуры заводу штучнага валакна. Гэта непадалёк ад цэнтру, але на ўвагу шырокай грамадзкасьці арганізатарам і ўдзельнікам акцыі тут разьлічваць не выпадала. Мерапрыемства не атрымалася шматлюдным, у ім брала ўдзел крыху больш за дзясятак чалавек.

Таму актывісты Партыі БНФ толькі абазначыліся з плякатамі, лёзунгам “Жыве Беларусь!” і бел-чырвона-белымі сьцягамі на дазволеным месцы. Потым удзельнікі акцыі раздавалі ў цэнтры гораду ўлёткі і расклейвалі плякаты, гутарылі зь цікаўнымі людзьмі, пераконвалі іх, што трэба дзейнічаць, прыкладаць высілкі, каб зрабіць жыцьцё лепшым.

XS
SM
MD
LG