Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДВА НАДЗВЫЧАЙНЫЯ ЗДАРЭНЬНІ АДБЫЛІСЯ НА АРШАНСКАЙ ЧЫГУНЦЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Мінулае начы ў выніку разгермэтызацыі цыстэрнаў на станцыі “Ворша-Усходняя” вылілася на зямлю 800 літраў дысьсельванту – высокатаксычнага лёгкаўспламяняльнага хімічнага рэчыва, якое перавозілася з Польшчы ў Расею. Дзякуючы намаганьням тутэйшага падразьдзяленьня МНС ды санітарных службаў, небясьпека праз пэўны час была ліквідаваная.

Аднак праз некалькі гадзінаў тым самым службам давялося выяжджаць на яшчэ адно падобнае здарэньне: уцечка 200 літраў шкоднага рэчыва была заўважаная на станцыі “Ворша-Таварная”, прычым небясьпечны груз таксама рушыў з Польшчы, але ўжо ў Туркмэнію.

Цяпер адпаведныя ворганы дасьледуюць, ці зьвязаныя паміж сабой гэтыя два выпадкі, і ці былі належным чынам выкананы ўсе меры перасьцярогі, неабходныя пры транзытных перавозках празь Беларусь небясьпечных рэчываў.

XS
SM
MD
LG