Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЕЛЬСКІЯ ГАСПАДАРКІ ВІЦЕБШЧЫНЫ РАСПЛАЦІЛІСЯ З ГАРАДЗКІМІ ШЭФАМІ ШАКАЛЯДАМ І АЛЬКАГОЛЬНЫМІ НАПОЯМІ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

За адпрацаваныя дні гаспадаркі раёну разьлічыліся з гарадзкімі шэфамі адмыслова. Да прыкладу, у калгасе “Ленінскі шлях” на кожных дваіх працаўнікоў было выдзелена па бутэльцы таннага пладова-ягаднага віна, вядомага пад народнаю назвай “чарніла”. У іншых гаспадарках працу шэфаў стымулявалі шакаляднымі і вафельнымі батончыкамі.

Гараджане меркавалі, што за працу ў калгасе ім будзе захаваны штодзённы заробак, аднак працаваць давялося пераважна ў сьвяточныя і выходныя дні. Таму незвычайны пачастунак стаўся своеасаблівай кампэнсацыяй .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG