Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НЯДЗЕЛЮ Ў ЦЭНТРЫ ВАРШАВЫ АДБЫЎСЯ ПІКЕТ У ПАДТРЫМКУ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшав

Арганізатар пікету Валер Грыцук упэўнены, што гэтыя слуханьні ў хуткім часе адбудуцца:

(Грыцук: ) “Я ўпэўнены, што дэбаты адбудуцца. Камісія Сэйму ў міжнародных справах прыняля дакумэнт у падтрымку правоў чалавека ў Беларусі. Спадзяюся, што наступным крокам будзе прыняцьцё дэклярацыі ў падтрымку незалежнасьці нашае краіны”.

А вось што думаюць пра сытуацыю ў Беларусі жыхары Варшавы, якія падыходзілі да пікетоўцаў.

(Жыхар Варшавы: ) “У вас парушаюцца правы журналістаў, іх садзяць у турмы. Я нешта чуў пра гэта”.

(Жыхар Варшавы: ) “Перадусім, няхай Лукашэнка адчэпіцца ад людзей. Бо калі грамадзяне краіны маюць права выказвацца, дык яны не павінны зьнікаць, як зьнікаюць людзі ў Беларусі. Трэба вярнуць Беларусі незалежнасьць”.

Адметна, што на сьцяне, каля якой стаялі ўдзельнікі акцыі, напярэдадні зьявіўся вялікі малюнак з выявай кіраўніка Беларусі ў ваенным мундуры і надпісам “Лукашэнка – апошні дыктатар Эўропы”.
XS
SM
MD
LG