Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУПРАЦОЎНІК ВЭРТЫКАЛІ АРЫШТАВАНЫ ЗА ХАБАР


Казімір Яноўскі, Гомель

Супрацоўнікі рэгіянальнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй арыштавалі сп. Краўчука ў ягоным кабінэце ў будынку адміністрацыі Чыгуначнага раёну. Першы намесьнік акурат атрымаў хабар на 200 даляраў за станоўчае вырашэньне просьбы наведніка.

Паводле некаторай інфармацыі, даляры былі са спэцыяльнымі пазнакамі, а размова з Краўчуком пісалася на дыктафон. Сталася вядома таксама, што ў сэйфе намесьніка кіраўніка адміністрацыі знаходзілася яшчэ большая сума валюты – больш за 1000 даляраў. Іх паходжаньне Васіль Краўчук патлумачыць ня мог.

Падчас ператрусу ў кватэры сп. Краўчука знойдзеныя патроны. Цяпер намесьнік кіраўніка адміністрацыі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

У адміністрацыі Чыгуначнага раёну Васіль Краўчук прыйшоў з райкаму партыі – напачатку кіраўніком справамі, а пасьля яго падвысілі ў першыя намесьнікі. У раёне сп. Краўчук быў нязьменным куратарам усіх выбарчых кампаніяў.
XS
SM
MD
LG