Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІВОНКА СУРВІЛЛА: “”МЫ НЯ МОЖАМ ДАПУСЬЦІЦЬ, КАБ ЖАДАНЬНІ РАСЕЙСКІХ ВЯЛІКАДЗЯРЖАЎНІКАЎ СПОЎНІЛІСЯ КОШТАМ НАШАЙ СВАБОДЫ І НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ”


Сяргей Навумчык, Прага

“Вітаю ўсіх вас, што прыйшлі, каб адказаць Пуціну. Ведаю, як цяжка цяпер бараніць незалежнасьць у нашай краіне, і таму аддаю кожнаму з вас пашану”, - гаворыцца ў звароце.

“Мы ня можам дапусьціць, каб жаданьні расейскіх вялікадзяржаўнікаў споўніліся коштам нашай свабоды і незалежнасьці.. Ворагі нашыя ўсё робяць, каб нас падзяліць, бо ведаюць, што зьяднаныя мы пераможам. Мы пабудуем наш дом, такі які патрэбны нашаму народу, у якім народ будзе жыць вольным і шчасьлівым. “ – гаворыць І. Сурвілла.

“Мы народ ня бедны, - сьцьвярджаецца ў звароце Старшыні Рады БНР. - Мы працаздольныя і вытрывалыя. Пра гэта сьведчыць уся нашая гісторыя. Толькі памяць пра яе бясконца ад нас забіраюць. Дазвольне прыгадаць ізноў у гэты наш Месяц Герояў імя нашага вялікага змагара за волю і незалежнасьць Бацькаўшчыны Кастуся Каліноўскага, ягоныя апошнія словы: “Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над Табою Маскаля ўжо ня будзе!”.

У сваім звароце Старшыня Рады БНР зазначыла, што агульная мэта – “адраджэньне вольнай, незалежнай і дэмакратычнай беларускай дзяржавы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG