Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ РАСПАЧАЎСЯ ФЭСТЫВАЛЬ-ФОРУМ МОЛАДЗЕВЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ ВОБЛАСЬЦІ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

(Нікановіч: ) “У афіцыйных дакладах амаль не ўспамінаецца дзейнасьць нешматлікіх па колькасьці сяброў арганізацыяў. Але яны ёсьць, яны працуюць і ажыцьцяўляюць сацыяльныя праекты. Адна з мэтаў Форуму — азнаямленьне зь дзейнасьцю гэтых арганізацыяў. І ў першы дзень гэтаму будзе служыць выстава-кірмаш”.

Правядзеньне форуму падтрыманае праграмай ТАСІS. Першы раз такі форум адбыўся тры гады таму. Сёньня ўлады паставіліся да ягонага правядзеньня значна больш лагодна. На яго запрошаныя таксама спэцыялісты райвыканкамаў, якія займаюцца справамі моладзі.

Паводле словаў Віталя Нікановіча, узьнікла магчымасьць кантактаваць зь Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Іхныя прадстаўнікі запрошаныя на фэст. Раней ні пра якое супрацоўніцтва з БПСМ мовы не было. Запрошаныя ўсе — і Малады Фронт, і піянэры, і тынэйджэры. Але колькасна моладзевы рух за апошні час зьменшыўся.

(Нікановіч: ) “Моладзевы рух на Гарадзеншчыне, на жаль, стаў слабейшы. На гэта паўплывала, у першую чаргу, перарэгістрацыя, якая праводзілася ў 1999 годзе. І тыя межы, у якія былі пастаўленыя грамадзкія аб’яднаньні краіны наогул”.

Недзяржаўныя моладзевыя суполкі маюць таксама іншыя праблемы. У выніку, у першым фэсьце ўдзельнічалі прадстаўнікі каля 100 арганізацыяў. Сёньня іх стала ледзьве не ўдвая менш.


XS
SM
MD
LG