Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МОЛАДЗЬ ЗА СКАРАЧЭНЬНЕ ТЭРМІНУ ВАЙСКОВАЙ СЛУЖБЫ


Галіна Абакунчык, Менск

Сярод апытаных менчукоў станоўча пра захаваньне ранейшага тэрміну службы ў войску найперш выказваліся людзі, якія самі адслужылі ў войску, але вельмі даўно.

(Спадар: ) “Канечне, нармалёвая зьява. Я ўвогуле за такую рэформу, каб павялічыць тэрмін службы для жаўнераў да двух гадоў, каб яны адчулі й ведалі, што такое служба ва ўзброеных сілах. Раней увогуле служылі тры гады, а я адслужыў тэрміновую службу чатыры гады, і нічога — жывы, здаровы. А то што ён — паўтара году праслужыў ды і ўсё ?”

Аднак сярод людзей сталага веку былі й тыя, хто прытрымліваецца процілеглай думкі:

(Спадар: ) “Яны фізычна не падрыхтаваныя на паўтара году. Трэба карміць паболей жаўнераў. Няхай у вёсках дадуць магчымасьць жыць”.

Прафэсійны вайсковец прапанову міністра абароны падтрымаў безумоўна, заўважыўшы аднак, што лепш пра гэта ведаюць вышэйшыя чыноўнікі.

(Спадар: ) “Ім лепш ведаць. Нашай частцы, вядома ж, выгадна. Усё робіцца да лепшага”.

Сярод маіх сёньняшніх суразмоўцаў катэгарычную нязгоду з захаваньнем тэрміну вайсковай службы аднадушна выказвалі толькі юнакі прызыўнога ўзросту.

(Спадар: ) “Асабіста міністраў гэта ня тычыцца, ім усё роўна, бо гэта ж ня іхнае асабістае жыцьцё. А маладым давядзецца мучыцца, і ніхто ня ўзрадуецца. Ацэнка тут можа быць толькі адна, нэгатыўная”.

(Спадар: ) “Страчваецца ўвесь гэты час. І зь сяброў ісьці ў войска ня хоча ніхто”.

(Спадар: ) “Зараз там увогуле няма чаго рабіць. Таму навошта губляць паўтара году, калі можна было толькі год”.

(Спадар: ) “Я ўвогуле супраць службы ў войску без жаданьня. Ну прафэсійнае — гэта зразумела, а прызыў — гэта нешта дзікае. Таму я супраць любога тэрміну й любога прызыву”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG