Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАЙКЛ КОЗАК: БЕЛАРУСЬ ВЫБРАЛА НЯПРАВІЛЬНЫ БОК У ВАЙНЕ СУПРАЦЬ ТЭРАРЫЗМУ


Ул. інф.

На канфэрэнцыi ў Вашынгтоне амэрыканскi амбасадар ў Беларусi Майкл Козак нагадаў, што дзяржаўны дэпартамэнт ЗША абвiнавацiў Менск у падрыхтоўцы iракцаў для выкарыстаньня комплексу супрацьпаветранае абароны С-300. Амбасадар Козак заявiў, што большасьць амэрыканскае iнфармацыi пра беларускi гандаль зброяй мусiць заставацца сакрэтнай, каб абаранiць мэтады збору выведнае iнфармацыi, аднак Майкл Козак зрабiў гэткую заўвагу:

(Козак: ) “Падрыхтоўка людзей для карыстаньня гэтай сыстэмай была скiраваная толькi на адну рэч: зьбiваць амэрыканскiя й брытанскiя самалёты. І гэта было тым, што мы не ўспрынялi вельмi добра”.

Амбасадар Козак дадаў, што, на ягоную думку, Беларусь ня толькi працягвала продаж зброi дзяржавам-iзгоям пасьля 11 верасьня – ейныя продажы павялiчылiся ў той час, калi Вашынгтон абмяркоўвае мажлiвасьць ваенных дзеяньняў дзеля раззбраеньня Іраку.

(Козак: ) “Мы прапанавалi беларускiм уладам магчымасьць супрацоўнiчаць у спыненьнi продажу зброi дзяржавам-iзгоям i тэрарыстычным групам. На жаль, хаця й быў рытарычны адказ, яны, падаецца, выбралi няправiльны бок у вайне супраць тэрарызму”.

Заяву амбасадара Козака падтрымаў вядучы вашынгтонскае канфэрэнцыi – былы сябра польскага ўраду Радэк Сiкорскi:

(Сiкорскi: ) “Пасланьне ад гэтай канфэрэнцыi Лукашэнку гэткае: “Прэзыдэнт Лукашэнка, будзьце асьцярожны, таму што калi вашага сябрука ў Багдадзе скiнуць, мы знойдзем сьведчаньнi таго, да чаго вы зь iм дайшлi”.

XS
SM
MD
LG