Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІДЭРА НЕЗАРЭГІСТРАВАНАЙ ПАРТЫІ СВАБОДЫ СЕРЖУКА ВЫСОЦКАГА ВЫКЛІКАЛІ Ў КГБ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Паводле Высоцкага, размова тычылася ягонай палітычнай дзейнасьці. Супрацоўнікі КГБ цікавіліся, ці не датычны спадар Высоцкі і ягоныя аднадумцы з Партыі свабоды да прафашыстоўскіх групаў, у тым ліку да групоўкі былога спэцназаўца Ігнатовіча, які асуджаны за выкраданьне апэратара ОРТ Завадзкага.

Днём раней Сяржук Высоцкі быў папярэджаны міліцыяй пра адказнасьць за правядзеньне 17 лістапада акцыі пратэсту ў не дазволеным уладамі месцы. Высоцкі не выключае, што “прафіляктычная гутарка ў КГБ таксама зьвязаная з будучым мітынгам за незалежнасьць”.

Варта адзначыць узрастаньне актыўнасьці КГБ Беларусі ў справе ўзьдзеяньня на беларускіх палітыкаў. Нагадаем, 10 дзён таму прымусова быў адвезены ў КГБ таксама на “прафіляктычную размову” лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG