Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКАНСКІ КАНГРЭСМЭН ВЫКАЗАЎ УПЭЎНЕНАСЬЦЬ У ТЫМ, ШТО ЛУКАШЭНКА І ЯГОНЫЯ ПАМАГАТЫЯ – ЗЛАЧЫНЦЫ


Ул. інф.

Крыстафэр Сьміт адзначыў, што гэты эпізод – толькі адно зьвяно ў даўгім ланцужку парушэньняў правоў чалавека ўрадам Аляксандра Лукашэнкі. У сваім выступе кангрэсмэн Сьміт прыгадаў прыняцьцё рэпрэсіўнага закону аб свабодзе сумленьня, разбурэньне царквы, увязьненьне незалежных журналістаў, працяг рэпрэсіяў супраць апазыцыі, незалежных мэдыяў і недзяржаўных арганізацыяў, выдаленьне зь Беларусі групы АБСЭ.

Паводле кангрэсмэна, “па-ранейшаму адсутнічае нейкі прагрэс у расьсьледаваньні справаў бязь вестак зьніклых і магчыма зьліквідаваных палітычных апанэнтаў рэжыму”. “Гэта, зрэшты, і ня дзіўна, – заявіў Сьміт, – бо мы маем зьвесткі, згодна зь якімі ў гэтых злачынствах замяшаны рэжым Лукшэнкі”.

Кангрэсмэн выказаў упэўненасьць у тым, што Лукашэнка і ягоныя памагатыя зьяўляюцца злачынцамі.
XS
SM
MD
LG