Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАВОДЛЕ МЕРКАВАНЬНЯ ЛЕАНІДА КОЗІКА, У БЕЛАРУСІ ЗАНАДТА ШМАТ ТУРФІРМАЎ


Юры Дракахруст, Прага

"Сёньня турапэратараў працуе звыш 500 у рэспубліцы, а ў Польшчы, напрыклад, – толькі 20. А я лічу, што ў Беларусі павінен быць толькі адзін – гэта Фэдэрацыя прафсаюзаў. Я рыхтую ліст ва ўрад, а калі спатрэбіцца – то і прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь, які, спадзяюся, падтрымае нас, – наконт таго, што Федэрацыя прафсаюзаў робіцца асноўнай арганізацыяй-каардынатарам у сфэры турызму", – заявіў старшыня ФПБ Леанід Козік.

Падчас свайго прызначэньня сп-р Козік абвінавачваў свайго папярэдніка Ўладзімера Ганчарыка ў злоўжываньнях. Але ягоная сёньняшняя прапанова – ні што іншае, як адкрытая просьба ўзаконіць карупцыю ў буйных памерах. Даць магчымасьць чыноўніку, нават прафсаюзнаму, займацца бізнэсам - тым больш такім прыбытковым, як турыстычны – гэта афіцыйна прызначыць яго мільянэрам.
XS
SM
MD
LG