Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ТРЫ МЕСЯЦЫ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ НЕ ВЫПЛАЧВАЮЦЬ ГРАШОВЫЯ ДАПАМОГІ “ЧАРНОБЫЛЬЦАМ”


Казімер Яноўскі, Гомель

Усе іншыя працаўнікі асабліва забруджаных тэрыторыяў ня маюць даплаты да асноўнага адпачынку. У Беляеўскім лясьніцтве, моцна забруджаным радыяцыяй, за сёлетні год “чарнобыльскую” дапамогу атрымаў толькі адзін чалавек — трактарыст Герашчанка. Тут лічаць, што скардзіцца няма каму.

У Нараўлянскім лясгасе, паводле словаў Валянціны Воўкавай, рэакцыя на нявыплаты такая:

(Воўкава: ) “Хто маўчыць, а хто лаецца. Людзі з адпачынкаў павыходзілі, а грошай да іх не атрымалі. А ў каго дзеткі маленькія да трох гадоў, яны ж наогул заробку не атрымліваюць, сядзяць дома. Адну палавіну грошай ім выплацілі, а другую, чарнобыльскую — не. Усе тэлефануюць: калі будуць?”

Адносна тэрміну нявыплаты “чарнобыльскіх” грошай галоўны бухгальтар Хойніцкага лясгасу Пятро Карпенка ўдакладніў.

(Карпенка: ) “За ліпень, жнівень, верасень не заплацілі. Усяго 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў”.

У фінансавай управе аблвыканкаму не зьдзіўляюцца такім падсумаваньням. Паводле словаў Тацяны Ганчар, з рэспубліканскага бюджэту ў рэгіён на розныя сацыяльныя выплаты не паступіла звыш 11 мільярдаў рублёў.

Тыя ж чарнобыльскія дапамогі скасоўваліся сёлета для многіх пацярпелых. Адмененыя выплаты за пражываньне на забруджаных тэрыторыях. Зьліквідаваныя даплаты пэнсіянэрам. Аднак і рэшткі чарнобыльскіх дапамогаў становяцца для людзей цяжка даступнымі.
XS
SM
MD
LG