Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШВЭДЫ ПАКІДАЮЦЬ АЛЬКАГОЛЬНЫ РЫНАК БЕЛАРУСІ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

Швэды тлумачаць сваё рашэньне немагчымасьцю паўнавартнаснай працы на алькагольным рынку Беларусі і недасканаласьцю беларускага заканадаўства.

Доля швэдзкай кампаніі складае 50% актываў сумеснага прадпрыемства. Іншай часткай валодае дзяржаўнае вытворчае аб’яднаньне “Магілёўаблхарчпрам”. Сумеснае прадпрыемства працуе пяць гадоў. “United Strong Drinks” зараз вырабляе гарэлку “Партнэр”.

Паводле дырэктара “United Strong Drinks” Васіля Расафонава, вытворчасьць гарэлкі зараз прыносіць прыбытак дзяржаве, а не вытворцам. Дзяржава атрымлівае падаткі й акцызы, прычым памер апошніх вымяраецца эўра, курс якога пастаянна падвышаецца. Выдаткі на вытворчасьць гарэлкі павялічваюцца, а вось цана на яе застаецца фіксаваная.

Васіль Расафонаў таксама паведаміў карэспандэнту Свабоды, што пошук новых інвэстараў пакуль не вядзецца ў сувязі з магчымым увядзеньнем дзяржаўнай манаполіі на вытворчасьць алькагольнай прадукцыі ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG