Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АФІЦЫЙНЫ МЕНСК ПАТРАБУЕ ЗЬМЯНІЦЬ НАЗВУ КНГ АБСЭ І ВЫЗНАЧЫЦЬ ДАТУ ЗАКАНЧЭНЬНЯ ЯЕ ДЗЕЙНАСЬЦІ


Валер Каліноўскі, Менск

Паводле спадара Кубіша, прадстаўнікі афіцыйнага Менску гатовыя да перамоваў пра місію АБСЭ ў Беларусі, але не змаглі назваць магчымую дату пачатку такіх перамоваў. Гэта патрабуе дадатковага ўнутранага ўзгадненьня, — зазначылі спадары Хвастоў і Латыпаў, аднак яны лічаць рэальным закончыць такія перамовы цягам двух наступных месяцаў.

Паводле Яна Кубіша, беларускі бок хоча дасягнуць пагадненьня ў пытаньнях часовага абмежаваньня мандату КНГ, які на сёньня зьяўляецца бестэрміновым, зьмены назвы місіі, гарантыяў, што яна ня будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, яснасьці яе задачаў і дзеяньняў, шчыльнага супрацоўніцтва з уладамі.

Ян Кубіш выказвае “асьцярожны аптымізм” у ацэнцы пэрспэктываў перамоваў зь беларускім бокам і паведамляе, што ў Менск будзе накіраваная адмысловая група з сакратарыяту АБСЭ для арганізацыі працы КНГ у цяперашніх варунках.
XS
SM
MD
LG