Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАСНАВАЛЬНІК ГАРАДЗЕНСКАЙ ГАЗЭТЫ “НОВЫЙ ВЕК” СУДЗІЦЦА З УЛАДАМІ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Абласны гаспадарчы суд прызнаў, што гарвыканкам адмаўляў Анатолю Макушыну незаконна. Зараз выканкам павінен заплаціць яму 55 тысяч рублёў. Паколькі сваімі дзеяньнямі ўлады перашкаджалі яму выдаваць газэту і зарабляць на жыцьцё.

(Макушын: ) “Выканкам насычаны чыноўнікамі, якія баяцца прыняць нейкае самастойнае рашэньне. Таму што яны баяцца страціць сваё крэсла, баяцца быць пакаранымі зьверху. Таму нават нашае выданьне, моладзева-асьветнае, яны баяцца ўзгадніць. Хаця яны разумеюць, што выданьне нармальнае, якое прапагандуе добрае, вечнае. Газэта накіраваная на тое, каб распавядаць, як стварыць сям’ю і ня кінуць яе. Як зарабіць грошы без злачынства”.

Гаспадарчы суд, аднак, ня можа абавязаць выканкам даць згоду на юрыдычны адрас для рэдакцыі. Анатоль Макушын падасьць новую заяву наконт юрыдычнага адрасу.

Улады, калі захочуць зноў адмовіць, павінныя прыдумаць іншую прычыну. Спасылка на нязгоду пажарнікаў ужо не падыдзе. А таксама на тое, што выдаваць газэту нібыта вырашылі непрафэсіяналы.

Сёньня заснавальнік прадставіў суду доказы, што галоўны рэдактар газэты “Новый Век” Натальля Макушына мае журналісцкі дыплём і працавала паводле спэцыяльнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG