Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАЕ КІРАЎНІЦТВА ІМІТУЕ БАРАЦЬБУ З КАРУПЦЫЯЙ СЯРОД НАЙВЫШЭЙШЫХ ЧЫНОЎ МІЛІЦЫІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Паводле Мечыслава Грыба, арышт кіраўніка берасьцейскага Камітэту па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі спадара Кунцэвіча, як і нядаўняе адхіленьне ад пасады намесьніка міністра ўнутраных справаў Леаніда Глухоўскага, ня сьведчаць пра больш прынцыповае стаўленьне улады да карупцыі.

Рабіць гэтую патрэбную справу пры Лукашэнку і не пачыналі, мяркуе Мечыслаў Грыб:

(Грыб: ) “Лічу, што ніякай барацьбы з карупцыяй па-сапраўднаму ў Беларусі няма. Тое, што ёсьць адзін-два паказальныя працэсы, нічога не вызначае. Насамрэч глеба для карупцыі пашыраецца. Прыкладам, у нас большасьць відаў прадпрымальніцкай дзейнасьці ліцэнзаваная. Каб нечым заняцца, трэба атрымаць дазвол уладаў, ліцэнзію. А гэта ўсё падставы для чынавенства браць хабар, бо калі ты ад мяне залежыш, а плацяць мне за працу мала, тады ты павінен будзеш мне плаціць. І плацяць усе вакол. А для грамадзтва адкрытасьці ў гэтай справе няма, яны наверсе робяць выгляд, што змагаюцца з карупцыяй, што там нешта ў іх варыцца, але ужо дрэнны пах ідзе ад гэтай стравы”.

Пры гэтым Мечыслаў Грыб адзначае, што фармальная барацьба з парушэньнямі закону сярод міліцыянтаў вядзецца ў маштабах, значна большых за той час, калі ён працаваў у міліцыі. “Паводле колькасьці пакараных у дысцыплінарным парадку ці праз суды шараговых міліцыянтаў і афіцэраў цяперашні час не параўнаць з нашым. Але гэтыя жорсткія захады не дапамагаюць навесьці хуткі парадак”, — адзначае Мечыслаў Грыб.

Прычыну ён бачыць у тым прыкладзе, які міліцыянтам дэманструе найвышэйшае чынавенства:

(Грыб: ) “Яны жывуць сярод людзей, бачаць што робяць людзі і бачаць, як паводзяць сябе кіраўнікі. Яны бачаць, як наагул гэтая ўлада ставіцца да закону, што кіруе сёньня не закон, а той, у каго больш правоў”.

Паказальным лічыць Мечыслаў Грыб тое, што кіраўніка берасьцейскага Камітэту па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю арыштавалі менавіта супрацоўнікі КГБ. На думку Мечыслава Грыба, чарговы раз не спрацаваў мэханізм выяўленьня буйных карупцыянэраў у шэрагах міліцыі сіламі саміх міліцыянтаў.

Што да КГБ, то ён “застаецца органам кантролю над іншымі сілавымі ведамствамі, і, як у савецкі час, паміж сілавымі ведаствамі Беларусі вядзецца закулісная барацьба за ўплыў на кіраўніцтва краіны. Як вынік, супрацоўнікі міліцыі альбо іншыя сілавікі па чарзе становяцца ахвярамі гэтай барацьбы”, — лічыць Мечылаў Грыб.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG