Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АСІПОВІЧАХ ВОСЬМЫ ГОД БУДУЕЦЦА ЭВАНГЕЛЬСКАЯ ЦАРКВА


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Сем гадоў таму ў Асіповічы прыехаў знакаміты беларус Эрнст Сабіла з ідэяй пабудовы беларускамоўнай эвангельскай царквы. Сам ён тлумачыць выбар беларускага правінцыйнага гарадка недахопам сродкаў: каб выкупіць зямельны ўчастак у Менску, сродкаў патрэбна ўдвая больш, чым у раённым цэнтры Магілёўскай вобласьці.

Царква будуецца на ахвяраваньні. У Асіповічы з усіх рэгіёнаў Беларусі едуць людзі, якія лічаць, што незалежнай краіне патрэбная беларуская эвангельская царква. Кожны дзень на вуліцы, дзе будуеца царква, можна пабачыць беларусаў-добраахвотнікаў, якія зьмешваюць бэтон альбо кладуць цэглу. Іншага шляху няма з прычыны таго, што дзяржаўныя органы адмовіліся дапамагчы са сродкамі. Ініцыятар пабудовы царквы Эрнст Сабіла так камэнтуе дзеяньні ўладаў:

(Сабіла: ) “Камуністы ў свой час на Маркса абапіраліся, а зараз абапіраюцца на ідэалёгію праваслаўнай царквы. Выбралі сабе апору, добрую апору. Хто ж яго пакарае, таго Лукашэнку, калі ён пры дапамозе свайго прэзыдэнцкага фонду аддзяліў дзяржаву ад царквы, а царкву ад дзяржавы. А дзяржаўныя сродкі ідуць на будаўніцтва праваслаўнай царквы, што зьяўляецца супрацьзаконным. У цывілізаванай краіне яго судзіць трэба за тое, што ён дапамагае аднаму зь нейкіх рэлігійных утварэньняў. Гэта ж незаконная справа. Але яны робяць. Каму ж яны справаздачу даюць? Нікому. Што хочуць, тое і робяць. Вось і ўсё”.

Эрнст Сабіла, якому споўнілася больш як 70 гадоў, не зьбіраецца кідаць сваю справу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG