Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЗЫ ДЛЯ ПАЕЗДАК У ЛІТВУ БЕЛАРУСАМ СПАТРЭБЯЦЦА, АЛЕ НЕКАТОРЫЯ ЛЬГОТЫ ЗАХАВАЮЦЦА


Уладзімер Глод, Менск

(Валентукявічус: ) “Гэтыя перамовы былі аднымі з самых канструктыўных. Мы знайшлі паразуменьне па тэмах, якія нас хвалявалі, і, калі ўсё будзе добра, дык праз тыдзень-другі будзем парафіраваць тэкст гэтага пагадненьня”.

Неабходнасьць заключэньня новага пагадненьня выкліканая тым, што літоўскі бок заявіў пра ўвядзеньне поўнамаштабнага візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі. З 1 студзеня бязьвізавы ўезд для некаторых катэгорыяў насельніцтва будзе скасаваны.

Літоўскі ўрад тлумачыць неабходнасьць такіх дзеяньняў сваімі абавязкамі перад Эўразьвязам, куды Літва мае намер хутка ўступіць. У сувязі з гэтым беларускі бок занепакоены магчымым увядзеньнем візаў для чатырох катэгорыяў беларускіх грамадзянаў: памежнага насельніцтва; асобаў старэйшых за 60 гадоў; аўтаперавозчыкаў і экіпажаў самалётаў, а таксама чыгуначных брыгадаў.

Я спытаўся ў спадара Валентукявічуса, што будзе зь ільготамі, якія маюць узгаданыя чатыры катэгорыі грамадзянаў Беларусі. Адказ быў наступным:

(Валентукявічус: ) “Каб у вас не было ніякіх недакладнасьцяў, магу сказаць, што льготы застануцца. Можа, яны будуць не такія, як да гэтага часу. І візы будуць. Як вы ведаеце, цяпер існуе катэгорыя грамадзянаў, якія езьдзяць у Літву бязь візаў, як і літоўцы езьдзяць у Беларусь бязь візаў. Я толькі магу сказаць, што гэта ёсьць патрабаваньнем Эўразьвязу і ўмовай хуткага далучэньня Літвы да Шэнгенскага пагадненьня. Мы вымушаныя былі зрабіць такія прапановы аб тым, што візавы рэжым стане больш жорсткім для ўсіх. Толькі льготы, візы бясплатныя, візы без запрашэньняў і гэтак далей — усе гэтыя тэхнічныя нюансы, яны застануцца. Якія яны будуць, вы даведаецеся крыху пазьней, калі ўжо падпішам новае пагадненьне”.

Паводле намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Аляксандра Герасіменкі, цяпер Беларусь мае візавы рэжым паездак з большасьцю дзяржаваў сьвету, за выключэньнем краінаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў (тут выключэньне толькі Туркмэністан), а таксама Польшчы, Македоніі, Манголіі ды Кубы.
XS
SM
MD
LG