Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЛІДЭРАМ БАЛЬШЫНІ Ў СЭНАЦЕ ЗША СТАНЕ ТРЭНТ ЛОТ, ЯКІ МАЕ ВЯЛІКУЮ ЦІКАВАСЬЦЬ ДА СПРАВАЎ ЭЎРОПЫ


Юры Сьвiрко, Прага

Звычайна партыя прэзыдэнта губляе ўладу ў Сэнаце ў сярэдзiне прэзыдэнцкага тэрмiну, аднак на гэты раз адбылося ня так. Лiдэры Рэспублiканскае партыi заявiлi сёньня, што iхнi трыюмф роўназначны рэфэрэндуму, якi ўхвалiў палiтыку Буша.

Цяпер рэспублiканцы маюць прынамсi 51 месца ў Сэнаце, якi налiчвае 100 дэпутатаў. Але пакуль ня вырашаны лёс яшчэ двух месцаў сэнатараў – ад Луiзiяны й Паўднёвай Дакоты. Мажлiва, iх таксама зоймуць рэспублiканцы.

Што да амэрыканскай Палаты прадстаўнiкоў, дзе 435 месцаў, дык тут рэспублiканцы маюць прынамсi 225 месцаў – гэта на 2 мандаты больш, чым было да ўчорашнiх выбараў.

Бальшыня рэспублiканцаў i ў Палаце прадстаўнiкоў, i ў Сэнаце значыць, што рэспублiканцы будуць мець старшынёўства ўва ўсiх камiтэтах Кангрэсу, будуць вызначаць iмёны сьпiкера палаты прадстаўнiкоў ды ўплывовага лiдэра сэнацкае бальшынi, будуць iстотна ўплываць на хаду дэбатаў i час галасаваньня.

Рэспублiканскi сэнатар Трэнт Лот, якi стане лiдэрам сэнацкае бальшынi, заявiў, што ўчорашняе галасаваньне было пасланьнем, якое кажа: амэрыканскi народ давярае Бушу.

Сэнатар Лот вядомы сваёй вялiкай цiкавасьцю да Эўропы. У лiпенi я сустракаўся зь iм у Рызе, дзе праходзiў самiт краiн-кандыдатаў у NATO. Трэнта Лота папрасiў прысутнiчаць на гэтым самiце з назовам “Мост у Прагу” прэзыдэнт Джордж Буш.

Сэнатар Лот сказаў у Рызе, што надае вялiкае значэньне праскаму самiту NATO, дзе будзе вырашацца пытаньне пра пашырэньне альянсу. “У лiстападзе лiдэры NATO сустрэнуцца ў Празе, каб пабудаваць новую Эўропу”, – зазначыў спадар Лот.

Ён не казаў адмыслова пра Беларусь, але заявiў: “Мiнулае стагодзьдзе вучыць нас, што, калi Амэрыка ды Эўропа аб’яднаныя, наступае мiр. Мы нiколi больш ня можам цярпець падзелу гэтага вялiкага кантынэнту. Нiякiх новых Мюнхенаў! Нiякiх новых Ялтаў!”

Трэнт Лот таксама заявiў у Рызе: “Для нас у Сэнаце Злучаных Штатаў NATO – гэта значна больш за вайсковы альянс. Гэта сховiшча 5 тысячаў гадоў заходнiх каштоўнасьцяў. Мы думаем, што гэтыя каштоўнасьцi мусяць быць абароненыя, і мы будзем галасаваць так, каб забясьпечыць гэтую абарону. У гэтым пляне мы ставiмся сур’ёзна да праблемаў, якiя ўсё яшчэ цягнуцца ад старога парадку – кшталту карупцыi й рэлiгiйнай нецярпiмасьцi”.
XS
SM
MD
LG